У рабоце калегіі прынялі ўдзел начальнік упраўлення стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання і капітальнага будаўніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыя Гарбацэвіч, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран, дырэктары дамоў-інтэрнатаў і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці.
Знаёмства з нашым раёнам распачалося з наведання Вішоўскай СШ і Музея гісторы і працоўнай славы СВК “Калгас “Радзіма”, у якім змястоўную экскурсію для гасцей правяла Святлана Атрошчанка. Дырэктар раённага ЦСАН Алена Крупенькіна пазнаёміла ўдзельнікаў калегіі з работай Вішоўскага пункта сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Зараз на тэрыторыі сельсавета жыве 860 пенсіянераў, з якіх 52 з’яўляюцца адзінокімі, 436 – адзінокапражываючымі, 4 – ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.
Сацыяльны пункт з’яўляецца свайго роду міні-цэнтрам, які прапануе комплекс паслуг адзінокім, састарэлым, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць у сельскай мясцовасці.Сутнасць гэтай формы працы складаецца ў пераходзе ад заяўнага прынцыпу да прынцыпу актыўнага выяўлення грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Адной з формаў работы з’яўляецца аказанне сацыяльнай дапамогі на даму. У цяперашні час 11 сацыяльных работнікаў абслугоўваюць 80 пенсіянераў, у тым ліку 2 ветэранаў вайны, 12 адзінокіх людзей, 8 інвалідаў І і ІІ груп.
З мэтай паляпшэння якасці жыцця пажылых людзей, памяншэння іх сацыяльнай ізаляцыі і пашырэння кола зносін са студзеня 2015 года ўВішоўскім сацыяльным пункце дзейнічае група ўзаемадапамогі “Пазітыў”.Апрабавана новая форма работы якгасцявая сям’я, калі працаздольныя сем’і бяруць да сябе пажылога чалавека ў святочныя ці выхадныя дні.
Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран адзначыла, што ўсяго ў раёне сацыяльнай дапамогай на даму ахоплены 529 чалавек. У аддаленых населеных пунктах работаюць 50 дамоў сацыяльных паслуг, якія па ўстаноўленаму графіку наведваюць медыцынскія работнікі, спецыялісты службы быту і галіны культуры. У 2014 годзе 21 чалавек уладкаваны на пражыванне ў дом састарэлых, а 25 – уаддзяленнесястрынскагадогляду ЦРБ.
Наступным прыпынкам на шляху ўдзельнікаў выяздной калегіі быў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Яго дырэктар Святлана Стукачова пазнаёміла калег з умовамі пражывання і медыцынскага догляду жыльцоў установы. Да іх патрэб маецца медыцынскі блокз фізіятэрапеўтычным і стаматалагічным кабінетамі, аптэкай, цырульняй. Насельнікі дома жывуць у адна- і двухмесных пакоях, абсталявана аддзяленне павышанай камфортнасці на 30 чалавек. Свой вольны час жыльцы бавяць у бібліятэцы ці малітоўнымпакоі, упакоі працатэрапіі ўсе жадаючыя ўдзельнічаюць у кружкавой рабоце, малююць, робяць розныя падзелкі.
Усяго ў доме састарэлых пражываюць 273 чалавекі, з якіх 186 – ляжачыя хворыя, якія не могуць самастойна абслугоўваць сябе. Сярод жыльцоў – 3 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і 7 былых вязняў канцлагераў, 3 сямейныя пары.
На пасяджэнні, якое завяршыла работу выяздной калегіі, разглядаліся і іншыя пытанні, што маюць непасрэднае дачыненне да работы камітэта. Гэта задачы па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2015-2016 гадоў, арганізацыя занятасці жыльцоў у дамах-інтэрнатах, вынікі праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў падведамасных арганізацыях.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»
Поделиться: