Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 мая

Дзе можна купацца, а дзе купанне забаронена

Пералічаны і 10 месцаў, купанне ў якіх забаронена. Яны абавязкова абсталёўваюцца таблічкамі “Купанне забаронена”.
Пералік месцаў, ДАЗВОЛЕНЫХ для купання грамадзян
Месцы адпачынку: на рацэ Друць, г. п. Бялынічы, паблізу вуліцы Садовая; вадаём Слабадскі ў г. п. Бялынічы; “Нежкава” на рацэ Вабіч, вёска Вялікі Нежкаў; “Касічка” на рацэ Вабіч, аграгарадок Галоўчын; возера Заазерскае (з боку вёскі Карманоўка і з боку вёскі Заазер’е); рака Аслік паблізу базы адпачынку “Глушцова такавішча”;  “Сілкава” на рацэ Друць у г. п. Бялынічы, завулак Чырвонаармейскі; “Пяскі” на рацэ Друць у г. п. Бялынічы;  возера Дачнае, вёска Няропля.
Месцы, ЗАБАРОНЕНЫЯ для купання: “Івашкава”, рака Друць, вёска Мяльнік; “Стары мост”, рака Друць, г. п. Бялынічы; “Гаражны масіў”, штучны вадаём па вул. Будаўнікоў у г. п. Бялынічы;  вадаёмы ў аграгарадку Свяцілавічы, у вёсках Сцёхава, Вольніца, Рафалава, Васількі, возера  Верхняе ў аграгарадку Галоўчын, рака Аслік, вёска Восліўка.
Нагадваем аб тым, што кожны год, і гэты не будзе выключэннем, у перыяд з мая па верасень у раёне працуюць мабільныя групы па бяспецы знаходжання грамадзян на вадаёмах, дзе дазволена купанне і дзе яно не дазволена. Супрацоўнікі РАУС праводзяць патруляванне месцаў адпачынку каля вады, забяспечваючы грамадскі парадак у месцах масавага адпачынку насельніцтва каля вады.
Рашэннем райвыканкама вызначана дыслакацыя раённага выратавальнага посту ОСВОД – месца адпачынку паблізу вуліцы Садовая ў г. п. Бялынічы. Устаноўлены наступны рэжым яго работы: буднія дні – з 15 да 20 гадзін; па суботах і нядзелях – з 12 да 20 гадзін. Бялыніцкі лясгас таксама арганізоўвае працу ведамаснага выратавальнага посту на Заазерскім возеры (з боку вёскі Карманоўка).
Падрыхтаваў Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: