Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 мая

Семінар-нарада адбыўся на базе ААТ “Новая Друць”

На базе ААТ “Новая Друць” адбыўся раённы семінар-нарада “Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да корманарыхтоўчага сезона 2015 года, асаблівасці нарыхтоўкі высокаякасных травяністых кармоў”.
Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Максім Бакураў, яго намеснікі па механізацыі і раслінаводстве Аляксей Цапко і Алег Залуцкі, а таксама кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, спецыялісты раённых служб, галоўныя аграномы, інжынеры, эканамісты і ветурачы сельгаспрадпрыемстваў. На нараду-семінар былі запрошаны дырэктар Магілёўскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі і дацэнт кафедры кормавытворчасці і захавання прадукцыі раслінаводства БДСГА Уладзімір Пятрэнка.
Адкрыў семінар-нараду на машынным двары таварыства Максім Бакураў, які адзначыў, што кіраўніцтва рэспублікі і вобласці паставіла перад аграрыямі задачу на бягучы год: нарыхтаваць паўтарагадовы запас высокаэнэргетычных якасных кармоў.
-Для гэтага ў раёне створаны ўсе ўмовы, – падкрэсліў Максім Сяргеевіч. — А, калі нечага не хапае, трэба неадкладна набыць. Планы і заданні ўсім гаспадаркам даведзены. Яны павінны абавязкова быць выкананы. Якасць нарыхтоўкі кармоў адсочваецца ва ўзмоцненым рэжыме, бо менавіта закладзеная кармавая база і яе якасць стане ацэнкай усёй праведзенай корманарыхтоўчай  работы ў кожнай сельгасарганізацыі раёна.
З аб’ёмамі і тэхнічнымі магчымасцямі нарыхтоўкі кармоў, забяспечанасцю гаспадарак раёна кансервантамі, плёнкай, шпагатам, насеннем люцэрны азнаёміў прысутных начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Залуцкі.
Дакладчык паведаміў, што згодна праграмы кормавытворчасці, у 2015 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна плануецца нарыхтаваць 64,6 цэнтнера кармавых адзінак на адну умоўную галаву жывёлы, а гэта 174 % да ўзроўня мінулага года. На зімова-стойлавы перыяд прадугледжана назапасіць 51,6 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву.
-Для нарыхтоўкі кармоў у гаспадарках раёна ў наяўнасці маецца 28 кормаўборачных камбайнаў, у тым ліку 8 адзінак імпартнай вытворчасці маркі “Ягуар” і “BIG”, 45 трактарных касілак, 26 грабляў, 33 прэс-паборшчыкі, 10 пагрузчыкаў рулонаў і 32 прычэпы для адвозкі зялёнай масы, - паведаміў Алег Анатольевіч. - Нарыхтоўка сена, сенажу і сіласу будзе весціся 6 гаспадарчымі атрадамі. Для кругласутачнага трамбавання сянажнай і сіласнай масы будуць задзейнічаны трактары маркі К-700 і пагрузчыкі маркі “Амкадор”.
Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па механізацыі Аляксей Цапко адзначыў, што тэхнічна выканаць пастаўленыя задачы па корманарыхтоўцы ў пазначаныя тэрміны магчыма. Пакуль жа не ва ўсіх гаспадарках тэхніка гатова на 100%, але ў бліжэйшы час недахопы ў гэтым накірунку будуць неадкладна выпраўлены.
Аб асноўных патрабаваннях да якасці нарыхтоўваемых кармоў паінфармавала галоўны ветэрынарны ўрач раёна Людміла Сарока.
Важнае месца на семінары была нададзена пытанням захавання пажарнай бяспекі, а таксама аховы працы і выканання правілаў тэхнікі бяспекі і забеспячэння работнікаў гарачым харчаваннем. Старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Станіслаў Бурко засяродзіў увагу ўдзельнікаў семінару на неабходнасці ствараць бяспечныя ўмовы працы, таму, што “няма нічога даражэй за жыццё чалавека”.
-Па інфармацыі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы за мінулы год у Беларусі пры нарыхтоўцы травяных кармоў адбыліся 4 няшчасныя выпадкі, - падкрэсліў ён. - У выніку, 1 рабочы загінуў, трое атрымалі цяжкія траўмы. Асабліва недапушчальна знаходжанне на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення. Неабходна ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем вытворчай дысцыпліны. Будуць створаны мабільныя групы, якія правераць работніка не толькі з раніцы і ў вечары, але і на працягу рабочага дня. Многія з устаноўленых прычын, якія пацягнулі нясчасныя выпадкі, магчыма было своечасова выявіць і ўхіліць, у прыватнасці шляхам аператыўнага абследвання мабільнымі групамі.
На асноўных патрабаваннях да корманарыхтоўчай тэхнікі ў сваім выступленні спыніўся дырэктар Магілёўскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі. Ён наглядна прадэманстраваў асаблівасці настройкі касілак, грабляў, корманарыхтоўчых камбайнаў, прэсаў.
Дацэнт кафедры кормавытворчасці і захавання прадукцыі раслінаводства БДСГА Уладзімір Пятрэнка падрабязна патлумачыў аграрыям Прыдруцкага краю аб асаблівасцях нарыхтоўкі высокаякасных травяных кармоў у 2015 годзе.
Падводзячы вынікі семінару, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка рэзюмаваў, што кіраўнікам і галоўным спецыялістам гаспадарак неабходна пастаянна трымаць пад кантролем сітуацыю па корманарыхтоўцы.
Наталля КАПЫЛОВА, “Зара над Друццю”

Поделиться: