Добрасумленныя адносіны да справы, працоўныя дасягненні, прафесійнае майстэрства, высокія вытворчыя паказчыкі – вось адны з крытэрыяў, па якіх вызначаюць тых, хто варты дзяржаўнай узнагароды. Зусім нядаўна медалі “За працоўныя заслугі”, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у ліку іншых работнікаў краіны атрымалі і нашы землякі. Сярод лепшых – галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна Лапацентава і намеснік старшыні гэтага сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Барыс Сафонаў.
Поделиться: