Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 июня

Тры цудоўныя дні на свежым паветры

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў 19-21 чэрвеня прайшоў турыстычны злёт, удзел у якім прынялі сем каманд: СВК “Калгас “Радзіма”, жылкамгаса, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ПМК № 241, РАНСа, ААТ “Новая Друць”. У кама­ндным і асабістым заліках турысты спаборнічалі на паласе перашкод, у веласіпедным слаламе, пляжным валейболе, вялікім тэнісе, конкурсах капітанаў, песні, насценнай газеты,­ кухараў.
Галоўны суддзя турзлёту Генадзь Даўгалёў адзначыў тую вялікую дапамогу, якую аказалі арганізатарам спаборніцтваў адміністрацыі ПМК ­№ 241 і лясгаса.
Лідары турзлёту вызначыліся фактычна з другога конкурсу. А перамогу па выніках усіх спабо­рніцтваў святкавалі кама­нды БУКП “Жылкамгас” (першае месца), ААТ “Новая Друць” (другое) і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі рай­выканкама.

Поделиться: