Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 июня

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ

Сёння  каля памятнага знака воінам-артылерыстам у вёсцы Вослеўка адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённай улады, настаўнікі і вучні школ Бялыніччыны.
– Гэты дзень – адна з самых трагічных дат у нашай гісторыі, – адзначыў, звяртаючыся да прысутных, галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Усаў. – Мы ніколі не забудзем таго, што было. Дзякуючы гераізму салдат, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, і працоўнаму подзвігу жыхароў тылу цяперашняе пакаленне мае магчымасць жыць пад мірным небам.
Падчас мітынгу-рэквіема ўдзельнікі яго ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады вайны.

Поделиться: