Пад час свята прайшлі конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, калектываў мастацкай творчасці па трох намінацыях: “Прыпевачнікі”, “Гарманісты”, “Гурты і ансамблі”. У іх прынялі удзел калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Бялыніцкага, Быхаўскага, Бабруйскага, Горацкага, Дрыбінскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Магілеўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага і Шклоўскага. Удзельнікі конкурса прадставілі прыпеўкі, сярод якіх былі франтавыя прыпеўкі, народныя песні, творы жартоўнага характару, найгрышы і інструментальныя кампазіцыі на гармоніку.
Бялыніччыну на свяце прадстаўлялі Вольга Плесканева, Мікалай Забаронак і Петр Кудравец.
У намінацыі “Гарманісты” дыпломам першай ступені быў узнагароджан Кудравец Пётр Фёдаравіч, загадчык Алешкавіцкага сельскага клуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”.
У намінацыі “Прыпевачнікі” дыпломам другой ступені узнагароджана Плесканёва Вольга Пятроўна, мастацкі кіраўнік Бялыніцкага раеннага цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”.
Метадыст РЦК Людміла Куранкова
Поделиться: