Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 июля

Жніво-2015

Па стане на 28 ліпеня ўбрана 1 573 га зерневых і зернебабовых культур, што складае 9% да плана, намалочана 4 735 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30,1 ц/га. Найбольшы ўклад у раённы каравай унеслі ААТ “Новая Друць” і СВК “Калгас “Радзіма”, дзе ўбрана адпаведна 432 (12%)  і 350 (10%) гектараў збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 і 37 ц/га, уборачнымі экіпажамі намалочана 1347 і 1296 тон. 170 гектараў збожжавых культур убрана ў ААТ “Падзевічы”, што складае 22% ад агульнага плана ўборкі. Тут намалочана 439 т пры сярэдняй ураджайнасці 25, 8 ц/га.
Дарэчы, аграрыі нашай краіны перасягнулі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Ужо ў пачатку тыдня ў рэспубліцы намалочана амаль 1 млн 242 тыс. т збожжа, з якіх 415 тыс. т - аграрыямі Гомельскай вобласці, амаль 365 тыс. т - Брэсцкай. У Магілёўскай і Мінскай абласцях намалочана 168 і 167 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 109 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняя ўключылася ў жніво, - усяго амаль 18 тыс. т.
У сярэднім з 1 га сёлета аграрыі ўбіраюць 31,4 ц збожжа, што на 7,9 ц менш, чым у мінулым годзе.
Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”
Поделиться: