Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 августа

Наша гісторыя. Магдэбургскае права ў Бялынічах

У суботу па ініцыятыве абласнога аддзялення ГА “Таварыства беларускай мовы” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ў раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне “круглага” стала на тэму: “Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне”. Удзельнікі яго праслухалі выступленні кандыдата гістарычных навук, дацэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігара Пушкіна, рэдактара раённай газеты “Зара над Друццю”, пісьменніка і краязнаўцы Міхася Карпечанкі, пазнаёміліся з фільмам-лекторыем пра Магдэбургскае права ў Магілёве.  

Поделиться: