22 жніўня на рынку райспажыўтаварыства пройдзе кірмаш.
Дзеля забеспячэння насельніцтва раёна мясцовай сельскагаспадарчай прадукцыяй старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка падпісаў распараджэнне аб правядзенні ў Бялынічах і аграгарадках цыклу восеньскіх кірмашоў .
Першы кірмаш “Жнівеньскі” на рынку райспажыўтаварыства адбудзецца ў суботу, 22 жніўня. Наступныя кірмашы пройдуць 12 верасня, 26 верасня, 10 кастрычніка, 24 кастрычніка, 7 лістапада.
Восеньскія кірмашы ў аграгарадках пройдуць: 11 верасня ў Вішове, 18 верасня ў Вялікай Машчаніцы, 25 верасня ў Цяхціне, 2 кастрычніка ў Галоўчыне, 9 кастрычніка ў Ланькаве, 16 кастрычніка ў Іскры, 23 кастрычніка ў Свяцілавічах.
Вызначаны рэжым працы кірмашоў: з 9 да 13 гадзін.
БУКП “Жылкамгас” і раённаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даручана выдзеліць аўтатранспарт для аказання платных паслуг насельніцтву па дастаўцы набытай на кірмашах прадукцыі.
Кантроль за якасцю прадукцыі, якая будзе рэалізоўвацца на кірмашах, і па захаванні санітарных правілаў арганізацыі гандлю будуць ажыццяўляць спецыялісты райЦГіЭ.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться: