Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 ноября

Перамогі юных дараванняў Бялыніцкага краю ў міжнародным конкурсе "NewStyle"

I Міжнародны конкурс музычна-мастацкай творчасці "NewStyle" прайшоў на днях у Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады. Праводзіўся фестываль дзеля захавання  развіцця традыцый шматнацыянальнай культуры Беларусі і замежных краін, выяўлення і ўсебаковай падтрымкі найбольш таленавітых і перспектыўных дзяцей і моладзі ў галіне культуры. У рамках фестывалю прайшлі конкурсы салістаў, майстар-класы, творчыя сустэчы.
Удзел у творчым спаборніцтве прынялі і бялыніцкія зорачкі – навучэнцы аддзела мастацкай творчасці ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г.п. Бялынічы”. Падчас цырымоніі ўзнагароджвання юныя артысты атрымалі дыпломы і памятныя кубкі. Так, навучэнка тэатральнай студыі “Лики» шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” Вольга Кушнярова ўзнагароджана Дыпломам Лаўрэата 1 ступені ў намінацыі “Тэатральная творчасць. Сола” і памятным кубкам. Аналагічнай узнагароды ў намінацыі “Вакальная творчасць. Сола” удастоена ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Звонкія галасы” Наталля Хрушчова. Дыпломамі 1 і 3 ступені адзначаны нашы вакалісткі Дзіяна Нікіцёнак і Ангеліна Сіпакова адпаведна. Акрамя таго, Падзякай за плённую працу, высокі прафесіяналізм, падтрымку творчых калектываў і таленавітай моладзі, важкі асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва, узмацнення сяброўскіх адносін з краінамі бліжняга і дальняга замежжа ўзнагароджаны педагогі дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” кіраўнік тэатральнай студыі “Лики” Ларыса Фяськова і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Звонкія галасы”, якое дзейнічае на базе Цяхцінскага ВПКДССШ, Таццяна Халянкова.
Яніна Руцкая,
педагог дадатковай адукацыі  
ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г.п. Бялынічы”

Поделиться: