Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 ноября

Надышоў час мяняць гуму

Набліжаецца зіма, а таму Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што з 16 студзеня бягучага года ўступіў у законную сілу шэраг змяненняў і дапаўненняў дарожнага заканадаўства краіны. Абавязковым патрабаваннем стала выкарыстанне зімовай гумы з 1 снежня па 1 сакавіка.
У пункт 207-1 Правілаў дарожнага руху ўнесены змены, у адпаведнасці з якімі пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з такой масай да 5 тон павінны эксплуатавацца з зімовымі шынамі. Устанаўліваюцца такія шыны на ўсе колы транспартнага сродка і павінны мець астаткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
У якасці зімовых прымаюцца шыны, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «М&S», «М.S», «М S» або «All seasons».
Адказнасць за невыкананне гэтага правіла прадугледжвае штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні. У выпадку, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але астаткавая вышыня малюнка іх пратэктара складае менш за 4 мм, парушальнік вымушаны будзе заплаціць штраф да 1 базавай велічыні. Гэтыя парушэнні, паўтораныя на працягу года, пацягнуць штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.
Андрэй ПАЦЮПІН,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

Поделиться: