Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

Лепшы машынны двор

   На чарговым пасяджэнні райвыканкама зацверджаны пратакол раённай камісіі па падвядзенні вынікаў раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгаспрадпрыемстваў да працы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенніх палявых работ.
    Пераможцамі раённага агляду прызнаны: Бялыніцкі СВК “Калгас “Радзіма” (I месца), ААТ “Новая Друць” (II месца) і ААТ “Бялынічы” (III месца).
    Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ў памеры, адпаведна, 50, 40 і 30 базавых велічыняў. Гэтыя сродкі выдаткоўваюцца на далейшае добраўпарадкаванне машынных двароў.
    СВК “Калгас “Радзіма” вылучаны для ўдзелу ў аналагічным абласным аглядзе.
    Райвыканкам таксама адзначыў станоўчую працу па добраўпарадкаванні машыннага двара і гатоўнасці тэхнікі да веснавых палявых работ 2016 года ААТ “Падзевічы”.
    Заслужаныя ўзнагароды пераможцам агляду будуць уручаны ва ўрачыстай абстаноўцы на традыцыйным раённым злеце перадавікоў.
Міхась Карпечанка, “Зара над Друццю”
Поделиться: