Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 декабря

Медаль для ветэрана

Памятнага медаля “70 гадоў заканчэння ІІ Сусветнай Вайны”, заснавальнікам якога з’яўляецца Міністэрства абароны Чэшскай Рэспублікі, удастоены ветэран Вялікай Айчыннай вайны, бялынічанін Іван ШАЎЦОЎ.
Уручыць медаль і павіншаваць з заслужанай узнагародай да Івана Шаўцова завіталі ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Алег ДЗЯМЕШЧАНКА, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, вядучы спецыяліст па сацыяльнай ахове і пенсійным забеспячэнні райваенкамата Ігар АСІПЁНАК, намеснік начальніка РАУС Дзмітрый АЛЯНЮК. Дарэчы, кіраўніцтва РАУС у якасці падарунка былому супрацоўніку аддзела аформіла падпіску на ведамасную газету "На варце".
З 1940 года Іван Шаўцоў працаваў участковым інспектарам райаддзела міліцыі. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у вызваленні ад фашысцкіх захопнікаў Польшчы. У маі 1945 года яго франтавыя дарогі пралеглі праз былую Чэхаславакію і сталіцу яе Прагу, дзе Іван Фёдаравіч стаў удзельнікам “Пражскай аперацыі”.
Пасля Перамогі ён год служыў у Германіі ў роце рэзерву, потым вярнуўся на радзіму і на працягу 15 гадоў працаваў у РАУС. На заслужаны адпачынак пайшоў з пасады старшага следчага аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай маёмасці.
У ліку ўзнагарод 98-гадовага ветэрана ордэны Вялікай Айчыннай вайны І ступені, Леніна і Чырвоная Зорка, медалі “За вызваленне Прагі”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчынай вайне 1941-1945 гг.” і іншыя.
Вікторыя ДАБРАЛОВІЧ

Поделиться: