Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 февраля

Новая аптэка

2 лютага свае дзверы для наведвальнікаў расчыніла цэнтральная раённая аптэка № 41, якая пераехала на новы адрас: вул. Энгельса, 3Б.
Распачалося будаўніцтва вясною 2015 года за кошт сродкаў Магілёўскага РУП “Фармацыя”. На цырымонію адкрыцця новага будынка аптэкі прыйшло шмат ганаровых гасцей і бялынічан. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася генеральны дырэктар Магілёўскага РУП “Фармацыя” Валянціна  ІГНАЦЕНКА, якая выказала словы шчырай падзякі дырэктару ПМК-241 Уладзіміру РАМАНЕНКУ і старшыні райвыканкама Мікалаю КАДАЦЕНКУ за дапамогу і ўсебаковае садзейнічанне падчас правядзення будаўніцтва новай аптэкі.
Жыхары Бялынічаў паспелі ўжо ацаніць перавагі новай аптэкі.­
­




­­
Поделиться: