Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 февраля

На іх раўняемся

На чарговым пасяджэнні райвыканкама падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы.
Пераможцамі прызнаны: сярод працоўных калектываў з колькасцю ад 300 і больш работнікаў – БУКП “Жылкамгас” (дырэктар – Віктар ІВУЛЁЎ, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце – Мікалай СЫЦЭВІЧ), з колькасцю работнікаў ад 50 да 300 чалавек – ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” (Юрый ЗАБЛОЦКІ, Юлія КУДРАВЕЦ). Сярод працоўных калектываў арганізацый сацыяльна-культурнай сферы, сельгасарганізацый лепшымі названы, адпаведна, ДУА “Бялыніцкая СШ № 2” (Уладзімір КОТАЎ, адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы – Вольга СІМАНАВА), СВК “Калгас “Радзіма” (Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, Міхаіл СКУСАЎ).
Калектывы-пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама, іх кіраўнікі і намеснікі па ідэалагічнай рабоце – прэміямі ў памеры 5 і 3 базавыя велічыні адпаведна.
Цырымонія ўручэння заслужаных узнагарод адбудзецца на раённым злёце перадавікоў народна-гаспадарчага комплексу.

Поделиться: