Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 февраля

Каб не забыць

У панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА сустрэўся з воінамі-інтэрнацыяналістамі Бялыніцкага раёна.
У прывітальным слове Мікалай Міхайлавіч адзначыў, што ўсё менш і менш застаецца ў жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Таму абавязак па выхаванні патрыятызму сярод падрастаючага пакалення ўскладаецца на плечы ветэранаў вайны ў Афганістане, бо хто, як не яны, з’яўляюцца пераемнікамі гэтай ганаровай місіі.
Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за актыўную работу па партыятычым выхаванні маладога пакалення і ў сувязі са святам былому ўдзельніку баявых дзеянняў у Афганістане Уладзіміру МІХАЛЁВУ.
З цёплымі прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр АСІПЁНАК, кіраўнік раённай арганізацыі рэспубліканскага ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя ўшанавалі ўсіх загінулых на той вайне хвілінай маўчання, а потым усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам, нашым землякам, якія аддалі свае жыцці, выконваючы воінскі абавязак.  

Поделиться: