Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 февраля

Сэрцам адданыя роднай зямлі...

18 лютага у раённым Цэнтры культуры адбыўся традыцыйны злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Бялыніччыны. Удзельнікі падвялі вынікі мінулага года і вызначылі перспектыўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнай дзейнасці на бягучы. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўзнагароджанне лепшых работнікаў розных галін вытворчасці, сацыяльнай сферы, бізнесу.
Выдатную атмасферу свята стваралі яркія выступленні самадзейных артыстаў. Народныя вакальныя ансамблі “Славяне” і “Бялыніца”, узорны харэаграфічны калектыў “Сузор’е”, аркестр народных інструментаў выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў і многія іншыя ў чарговы раз прадэманстравалі сваё выканаўчае майстэрства.
Для ўдзельнікаў раённага злёту перадавікоў была арганізавана выстава-продаж з дэгустацыяй хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў райспажыўтаварыства і малочнай прадукцыі бялыніцкага цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”.

Поделиться: