Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 марта

Толькі ў адпаведнасці з заканадаўствам

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр АГЕЕЎ у чарговы раз правёў прыём жыхароў раёна па іх асабістых пытаннях.
Па дэпутацкую падтрымку звярнуліся шэсць бялынічанаў. Іх звароты тычыліся, у асноўным, пытанняў аказання жыллёва-камунальных паслуг, іх якасці, ільготнага газазабеспячэння, сямейных узаемаадносінаў...
Аляксандр Агееў уважліва выслухаў кожнага суразмоўцу, суадносячы яго запатрабаванні з існуючай заканадаўчай базай. Патрабаванні закона аднолькавыя для ўсіх, іх проста неабходна выконваць, адзначыў дэпутат. Тое, што ў адпаведнасці з законам павінна прадастаўляцца, забяспечваецца.
-Канечне, жаданні асобных людзей, здараецца, іншы раз значна большыя за магчымасці бюджэту, мясцовай улады, - заўважае Аляксандр Агееў. - І пры такіх зваротах грамадзянам неабходна даходліва тлумачыць патрабаванні заканадаўства, расказваць і паказваць, як яны выконваюццца і забяспечваюцца.
Разбіраючыся, напрыклад, па звароце бялынічанкі Людмілы ПЯТРОЎСКАЙ, Аляксандр Віктаравіч звярнуў увагу на недапушчальна фармальны падыход, які прадэманстравалі пэўныя службовыя асобы падчас папярэдняга вырашэння жыццёвай праблемы пенсіянеркі. Па гэтым і некаторых іншых зваротах прызначана дадатковае разбіральніцтва.
Прысутныя на дэпутацкім прыёме прадстаўнікі БУКП “Жылкамгас”, раёна газазабеспячэння, райаддзела міліцыі пры неабходнасці аргументавана каменціравалі адпаведныя звароты грамадзян, тлумачылі ім патрабаванні дзеючага заканадаўства, што садзейнічала адкрытасці, канструктыўнасці прыёму і дыялогу.

Міхась КАРПЕЧАНКА ­
Поделиться: