Умовы льготнага крэдытавання жылля скарэкціраваны ў Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 460 ад 16 лістапада 2015 года ўступіў у сілу з 1 сакавіка.
Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць сацыяльнае жыллё тэрмінам на пяць гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну можна застацца жыць у кватэры, але яна будзе пераведзена ў катэгорыю арэнднага жылля. Пры гэтым сіроты змогуць атрымаць ільготныя крэдыты на жыллё ў пазачарговым парадку. Такі крэдыт могуць даць на тэрмін да 40 гадоў пад 1 %. Указ прадугледжвае аптымізацыю катэгорый грамадзян, маючых права на атрыманне дзяржпадтрымкі, змяншэнне памеру фіндапамогі шматдзетным і маладым сем’ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення (удачарэння) дзяцей. Мінбудархітэктуры, згодна з указам, створыць і будзе весці адзіную базу даных грамадзян –
атрымальнікаў дзяржаўнай падтрымкі для забеспячэння рэалізацыі прынцыпу аднаразовасці атрымання льготных крэдытаў. Памер ільготнага крэдыту крэдытаатрымальніку будзе разлічвацца з улікам непрацаздольных дзяцей ва ўзросце старэйшым за 23 гады – інвалідаў I, II груп.
Указам нумар 460 таксама прадугледжана магчымасць пераводзіць інтэрнаты ў арэнднае жыллё, якое можна будзе прыватызаваць. Для першачаргавікоў (грамадзян, якія атрымалі жыллё на перыяд працаўладкавання – маладых спецыялістаў, ваеннаслужачых, суддзяў і інш.) паніжаючы каэфіцыент на арэнднае жыллё з 1 сакавіка будзе прымяняцца толькі да 20 кв.м жылля ў разліку на члена сям’і. За астатнюю жылплошчу давядзецца плаціць без уліку паніжаючых каэфіцыентаў. Да гэтага за ўсю плошчу аплата ўносілася з паніжаючым каэфіцыентам. Калі ва ўласнасці ў першачаргавіка з’явіцца іншае жыллё, то ён будзе выселены з арэнднай кватэры.
Яшчэ адно змяненне звязана з парадкам акумуліравання сродкаў, якія паступаюць у якасці платы за арэнднае жыллё. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам будуць збіраць гэтыя сродкі на сваіх рахунках і самастойна імі распараджацца. Дакумент уводзіць забарону на пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, якія маюць ва ўласнасці ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік жылыя памяшканні, прызнаныя не адпавядаючымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, непрыдатнымі для пражывання, набытыя шляхам заключэння дагавора куплі-продажу, дарэння, абмену пасля прыняцця ва ўстаноўленым парадку рашэння аб прызнанні такога жылля непрыдатным.
Поделиться: