Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 апреля

Узнагародзілі пераможцаў абласнога спаборніцтва ў сферы ідэалагічнай работы і культуры

У Магілёве прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва ў сферы ідэалагічнай работы і культуры.
Кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама падвяло вынікі штогадовага спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама ўстаноў культуры на лепшую арганізацыю працы па захаванні і развіцці культуры Прыдняпроўскага краю за мінулы год.
Пераможцам творчага абласнога спаборніцтва сярод сельскіх клубаў прызнаны Алешкавіцкі сельскі клуб (кіраўнік – Пётр КУДРАВЕЦ) ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”. Калектыў Цяхцінскай сельскай бібліятэкі (Таццяна ПЛЕХАВА) ДУК “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” атрымаў перамогу сярод сельскіх бібліятэк Магілёўшчыны.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (начальнік – Ірына ФУРСАВА) па выніках працы за мінулы год адзначаны трэцім месцам у спаборніцтве ў групе раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч чалавек.
Напрыканцы мінулага тыдня ў канферэнц-зале МДУ імя А. Куляшова адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і ўшанавання пераможцаў.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться: