Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 апреля

Акцыі “Кірмаш вакансій” і “Дабравест” правялі супрацоўнікі РАУС

Акцыі “Кірмаш вакансій” і “Дабравест” правялі супрацоўнікі РАУС для раней судзімых жыхароў раёна падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нагляд”.
Удзел у акцыях прынялі начальнік аддзела занятасці насельніцтва і бухгалтарскага ўліку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Уладзімір ВЯРШЫЛА, урач-нарколаг ЦРБ Максім ЕРАНОВІЧ, настаяцель храма ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці протаіерэй Сергій МАСЛАЎ.
15 грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, маюць судзімасць, а таксама адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, атрымалі звесткі аб вакантных рабочых месцах на прадпрыемствах, у арганізацыях і ва ўстановах раёна.
Мерапрыемства праводзілася таксама і з мэтай аказання неабходнай псіхалагічнай дапамогі раней судзімым, прывіцця ім духоўных, маральных каштоўнасцяў.

Вольга КОРШУНАВА,
інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Поделиться: