Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 мая

За мужнасць і самаадданую працу

Ушанаванне былых работнікаў РАУС, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылося ў райаддзеле міліцыі.
Тры дзясяткі гадоў таму ахоўваць грамадскі парадак на месцы катастрофы адправіліся 16 супрацоўнікаў РАУС.
За мужнасць і самаадданую працу ў эпіцэнтры аварыі выказаў словы павагі і ўручыў ветэранам міліцыі падзячныя лісты часова выконваючы абавязкі начальніка райаддзела Аляксандр КРАСНОЎ, а старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў ОУС і УВ РАУС Аляксандр ЮШКЕВІЧ падарыў ім памятныя сувеніры.
Ліквідатары падзяліліся першымі ўражаннямі, якія адчулі на Чырнобыльскай зямлі, успамінамі, якія, здаецца, назаўсёды звязалі сведкаў тых трагічных падзей.

Вольга НАБОКАВА.
Поделиться: