Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 мая

Адбыўся хрэсны ход праваслаўных вернікаў

2 і 3 мая ў чарговы раз па блаславенні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага САФРОНІЯ адбыўся хрэсны ход праваслаўных вернікаў, прымеркаваны да дня святкавання Бялыніцкай іконы Божай Маці .
Традыцыя ўшанавання цудатворнага абраза праходзіць 25 красавіка, але сёлета гэтая дата прыпала на перадвелікодны тыдзень.
Вернікі пачалі хрэсны ход з малебна ў саборы Трох Свяціцеляў Магілёва і да Бялынічаў прайшлі праз усе буйныя населеныя пункты: Прысна, Сумарокава, Княжыцы, Ермалавічы, Вішоў, Нежкаў, Свяцілавічы, Запакулле.
Раніцою 3 мая настаяцель Вішоўскай царквы ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Павел адслужыў для вернікаў і паломнікаў вадасвятны малебен.
Завяршыліся святкаванні ўрачыстай Літургіяй у храме ў гонар Бялыніцкай іконы Божай маці. Узначаліў богаслужэнне епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

http://belynichi.gov.by/data/region540.jpg

Поделиться: