Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 мая

Бялынічане адзначылі самае незабыўнае і светлае свята — Дзень Перамогі.

У ганаровым шэсці па вуліцы Савецкая райцэнтра прайшлі лепшыя з лепшых, працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў. Даніну шчырай памяці і павагі аддалі сённяшнія пакаленні тым, хто змагаўся за светлае будучае нашай краіны. Партрэты «Несмяротнага палка» — родных, блізкіх, землякоў пранеслі ў ганаровай калоне іх нашчадкі. Шэсце накіравалася да Ліпавага гаю, дзе адбылося ўрачытае ўскладанне кветак да манументаў тых, хто аддаў сваёжыццё ў імя светлага будучага. Усіх гасцей свята сустракалі тэматычныя паляны, арганізаваныя сельскімі Саветамі і ўста­новамі культуры і адукацыі раёна, захапляльнае выступленне парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба імя Кулагіна і выдатны святочны канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раённага Цэнтра культуры.
Поделиться: