Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 мая

Бялыніцкія цымбалісткі прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе INTERNET MUSIC COMPETITION

Днямі навучэнкі дзіцячай школы мастацтваў па класе цымбалаў Анастасія ДАНІЛЬЧЫК і Яна КАСТРОВА, іх настаўніца Таццяна ЛОСЕВА прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе INTERNET MUSIC COMPETITION.
Гэты конкурс штогод праводзіцца ў Сербіі для выяўлення і падтрымкі юных талентаў. Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў неаднаразова прымалі ў ім удзел. А сёлета сваю творчасць на конкурсе прадставілі юныя цымбалісткі. ІІІ месца ў малодшай групе выканаўцаў заняла Анастасія Данільчык. Яна, дарэчы, займаецца па класе цымбалаў толькі першы год. ІІ месца ў сваёй узроставай групе заняла Яна Кастрова. А іх настаўніца Таццяна Лосева атрымала пераможнае першае месца як выканаўца і была залічана ў Masters Final, дзе будуць спаборнічаць лепшыя з лепшых.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться: