Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 мая

Дэлегаты на пяты Усебеларускі народны сход будуць выбраны 20 мая

У пятніцу, 20 мая, у Бялынічах пройдзе сход упаўнаважаных, на якім будуць выбраны 7 дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход, што пройдзе 22 – 23 чэрвеня ў Мінску.
У краіне набірае абароты працэс падрыхтоўкі да правядзення пятага Усебеларускага народнага сходу, які павінен стаць яшчэ адной знакавай падзеяй навейшай гісторыі Беларусі. Рашэнне аб скліканні яго Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне дэлегатаў сходу выносяцца ў тым ліку і пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 – 2015 гады, аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 – 2020-я гады.
На Бялыніччыне, як і ва ўсёй Беларусі, праходзіць актыўная падрыхтоўчая праца да чарговага Усебеларускага народнага сходу. Завяршылася кампанія па вылучэнні ўпаўнаважаных на раённы сход, якая праходзіла ў працоўных калектывах, у грамадскіх аб’яднаннях і на сходах па месцы жыхарства. Усяго на раённы сход, які адбудзецца 20 мая, выбраны 299 упаўнаважаных. Ім даручана аддаць свой голас за сем самых дастойных прадстаўнікоў раёна – дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу.
Сярод выбраных упаўнаважаных на раённы сход прадстаўнікі ўсіх сфер і галін народнагаспадарчага комплексу, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы і працоўная моладзь, вядомыя далёка за межамі Бялыніччыны кіраўнікі, спецыялісты, работнікі.
Няма патрэбы ў прадстаўленні Ганаровага грамадзяніна Бялыніцкага раёна, лаўрэата спецыяльных прэмій райвыканкама і Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”, Заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь Уладзіміра РАМАНЕНКІ. Дарэчы, па выніках рэспубліканскага конкурсу “На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2015 год” Уладзімір Андрэевіч прызнаны пераможцам у намінацыі “Кіраўнік года”.
Упаўнаважанай на раённы сход выбрана і дэлегат трэцяга Усебеларускага народнага сходу, што праходзіў у 2006 годзе, неаднаразовы пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма” Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА. Да слова сказаць,Валянціна Сцяпанаўна ў мінулым годзе за шматгадовую плённую працу была ўдастоена медаля “За працоўныя заслугі”.
У спісе выбраных упаўнаважаных на раённы сход знаходзім і загадчыка Алешкавіцкага сельскага клуба, вядомага самабытнага гарманіста Пятра КУДРАЎЦА. Установа, якую ён узначальвае, прызнана пераможцам творчага абласнога спаборніцтва сярод сельскіх клубаў па выніках працы за мінулы год.
Усебеларускі народны сход з’яўляецца важнейшай пляцоўкай народаўладдзя, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін улады, вытворчасці і бізнесу, навукі, аховы здароўя, культуры, грамадскасці. Гэта і вызначэнне стратэгіі на бліжэйшыя пяць гадоў развіцця краіны. Гэта і агульны пошук прапаноў, шляхоў, ідэй.

Поделиться: