Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 июня

Урачыстыя лінейкі прайшлі ва ўсіх школах Бялыніччыны

Урачыстыя лінейкі з нагоды завяршэння чарговага навучальнага года ў панядзелак прайшлі ва ўсіх школах Бялыніччыны. З наказам да школьнікаў звярнуліся настаўнікі, бацькі, кіраўнікі раённых службаў, а таксама першакласнікі, якія прынялі ў старэйшых таварышаў эстафету яркага і насычанага школьнага жыцця.
На адной з лінеек, што праводзілася ў Цяхцінскім ВПК ДС СШ, папрысутнічаў і карэспандэнт “Зары над Друццю”.
Для трынаццаці адзінаццацікласнікаў гэтай школы ўжо засталася ў мінулым самая лепшая і бестурботная пара жыцця кожнага чалавека – дзяцінства. А наперадзе іх чакае ці не першае самае сур’ёзнае выпрабаванне, якое звязана з прыняццем адказнага і асэнсаванага самастойнага рашэння: выбар прафесіі.



Павіншавалі выпускнікоў, а таксама і ўсіх вучняў са святам апошняга званка начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, дырэктар Цяхцінскага ВПК ДС СШ Аляксандр МАМЧАНКА, ляснічы Цяхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва Леанід НІКАНОВІЧ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА, старшыня Цяхцінскага сельскага Савета Аляксандр ЦЫБУЛЬСКІ, галоўны эканаміст ААТ “Новая Друць” Марына ЦУЦОЛ і шэраг іншых адказ­ных пасадавых асоб. Слова ад бацькоў трымала Галіна КУРНОСАВА.
За выдатную вучобу, поспехі ў прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці каля трох дзясяткаў вучняў узнагароджаны ганаровымі граматамі і дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дырэкцыі навучальнай установы.
Калі для выпускнікоў надыходзіць гарачы час – школьныя іспыты, цэнтралізаванае тэсціраванне, то для першакласнікаў пачынаецца адпачынак. А каб іх вольны летні час быў больш насычаным і спартыўным, у рамках рэспубліканскай акцыі «Падары дзіця футбольны мяч!» кожны першакласнік і атрымаў яго ў падарунак.
Завяршылася школьная лінейка традыцыйным вальсам выпускнікоў, настаўнікаў, гасцей і апошнім званком.


­

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться: