Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июня

Рупліўцы механізаванага атрада

У гэтыя сонечныя чэрвеньскія дні актыўна назапашваюць кармы з траў першага ўкосу члены атрада корманарыхтоўшчыкаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
У таварыстве, як і ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, работы арганізаваны ў адзін сістэмны ланцужок. Карэспандэнт раёнкі асабіста ўпэўніўся ў гэтым, калі завітаў на поле каля аграгарадка Свяцілавічы.
На касілцы УЭС-2-250 шчыраваў Уладзімір КУНДЗЕРАЎ, з граблямі завіхаўся Сяргей АКУНЁЎ, здрабнялі падсохлую траву Міхаіл БАРЫСЕНКА і Ілья ШУТОЎ. На адвозцы здробненай масы да месца закладкі сенажу былі задзейнічаны вадзіцелі МАЗаў Віктар ПАЎЛАЎ, Сяргей МАРГУНОЎ, Мікалай КАНАКОРАЎ, Міхаіл ІГНАТОВІЧ і Уладзімір КАНАВАЛАЎ.
Дасць прабуксоўку хоць бы адно звяно ланцуга – парушыцца ўвесь тэхналагічны канвеер. Таму і стараецца кожны ўдзельнік нарыхтоўчага атрада не падводзіць каманду.
Усяго для забеспячэння жывёлы кармамі на зімовы перыяд ААТ “­Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” неабходна нарыхтаваць 1510 тон сена, 20030 – сенажу і 15200 – сіласу. Асноўная ўвага надаецца тэмпам нарыхтоўкі і якасці кармоў.






­
Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА
Поделиться: