Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 июня

У ААТ “Аграсэрвіс” корманарыхтоўка праходзіць актыўна і без аўралу

У ААТ “Аграсэрвіс”, як і ў іншых сельгаспрадпрыемствах раёна, корманарыхтоўка праходзіць актыўна і без аўралу. Уся неабходная тэхніка была своечасова падрыхтавана да адказнага перыяду, таксама як і траншэі для закладкі сенажу. Гаспадарцы неабходна нарыхтаваць сёлета 20658 тон сенажу, 1400 тон сена, 13434 тоны сіласнай масы. А таму корманарыхтоўшчыкі добра ведаюць цану кожнай рабочай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастоеў.
На касьбе траў у гэтыя дні шчыруе вопытны механізатар Уладзімір КАМАРОЎ. Менавіта яго сустрэў карэспандэнт раёнкі на полі паміж вёскамі Кардон і Чыгіры. Справіўшыся з заданнем на адным участку, механізатар паспяшаўся на суседнюю сенажаць. А ў далечыні сена ў рулоны прасаваў Аляксандр БАГАТЫРОЎ.



– Сапраўды, зараз гарачая пара, – усту­пае ў размову Уладзімір Аркадзьевіч. – Даводзіцца працаваць з раніцы і да позняга вечара. Для мяне гэта ўжо не першая корманарыхтоўчая кампанія. Разумею, што ў тым ліку і ад нашай працы, ад якасна праведзенай нарыхтоўкі кармоў будуць залежыць надоі малака і прывагі жывёлы.
Уладзімір Камароў кожны дзень забяспечвае ўзяты тэмп працы. Дапамагае яму дабіцца гэтага і замацаваная за ім тэхніка: зімой ён старанна падрыхтаваў свой трактар да летняга сезона. Таму зараз пры плане 7 га за змену скошвае ў сярэднім па 15 і больш гектараў травы.
У полі за вёскай Навасёлкі таксама спорылася праца: скошаная трава падсушвалася і здрабнялася, а потым дастаўлялася да сянажнай ямы. Адлегласць да яе ад месца нарыхтоўкі кармоў невялікая, за кароткі час МАЗ паспявае “абярнуцца” туды і назад, таму прастоеў у кормаўборачнага атрада няма.
На апошнім звяне корманарыхтоўчага ланцуга задзейнічаны малады механізатар Аляксандр ТАЛАНАЎ. Для Аляксандра Мікалаевіча гэта таксама не першы сезон корманарыхтоўкі. Да службы ва Узброеных Сілах працаваў на трактары МТЗ-1221, а зараз за ім замацаваны “Амкадор”-352, на якім хлопец старанна, па ўсіх правілах тэхналогіі, укладвае і разраўнівае зялёную масу ў траншэі.
Па стану на 7 чэрвеня ў раёне першы ўкос траў праведзены на плошчы 4044 гектары, што складае 60% да плана.


­

Тэкст і фота Андрэя СУПІТА
Поделиться: