Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 июня

Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу: “Будучае школы – гэта будучыня нашых дзяцей”

– Я прымала ўдзел у рабоце 2-га Усебеларускага народнага сходу, таму выразна ўяўляю маштаб будучага мерапрыемства і разумею яго важнасць і значэнне. Упэўнена, што чарговы агульнанацыянальны форум дасць новы імпульс развіццю дзяржавы і грамадства. Тыя факты, што на ўсеагульнае абмеркаванне выносяцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады, вызначаюцца асноўныя прыярытэты, пройдзе адкрытае абмеркаванне праблем і шляхоў іх вырашэння, будуць пастаўлены задачы на будучыню, даказваюць вельмі прадуктыўную сувязь кіраўніцтва краіны і народа.
Лічу, што рашэнне любых задач па плячы беларусам. Наш менталітэт, які склаўся гістарычна і ўключае ў сябе такія рысы, як працавітасць, гасціннасць, цярпімасць і міралюбнасць, заўсёды дапамагае нам годна і плённа працаваць на карысць роднай зямлі.
Прадстаўляць раён на такім маштабным і значным мерапрыемстве – не толькі вялікі гонар, але і вельмі высокая адказнасць. Мяне, як педагога і дырэктара школы, безумоўна, акрамя іншых цікавяць пытанні развіцця сістэмы адукацыі. Таму што будучае школы – гэта будучыня нашых дзяцей. Варта адзначыць, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця творчага патэнцыялу як навучэнцаў, так і настаўнікаў, актывізацыі інавацыйнай і эксперыментальнай дзейнасці. У галіне пастаянна ідуць паэтапныя пераўтварэнні, уносяцца неабходныя карэктывы ў адукацыйны працэс. І гэта вельмі добра.
Аднак у гэтай справе час ад часу не хапае паслядоўнасці. Лічу, што да пераменаў трэба падыходзіць больш прадумана. Да прыкладу, у 2005-2007 гадах на базе нашай навучальнай установы дзейнічала рэспубліканская інавацыйная пляцоўка “Укараненне мадэлі мультыпрофільнага навучання на старэйшай ступені”. Але не паспелі мы завяршыць гэты праект, як профільнае навучанне было адменена. У 2013-2014 вучэбных гадах у сярэдняй школе вярнуліся да вывучэння прадметаў на павышаным узроўні, а з 2014 года зноў уведзена профільнае навучанне.
У свой час былі распрацаваны альтэрнатыўныя навучальныя праграмы, напрыклад, па беларускай літаратуры і матэматыцы, па якіх настаўнікі працавалі некалькі гадоў. Гэтыя праграмы не прыжыліся, але ж на выданне падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў да іх былі выдаткаваны значныя грашовыя сродкі.
На дадзеным этапе ўзнімаецца пытанне аб перавыданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў пад узровень базавай адукацыі. Але ці трэба гэта рабіць? Падручнікі, якія існуюць зараз, настаўнікі могуць і надалей якасна і з карысцю выкарыстоўваць у працы.

Лічу, што ў рабоце сістэмы адукацыі важна і далей надаваць увагу прафарыентацыі. Школа павінна не проста даваць веды, але і рыхтаваць выпускніка з выразным разуменнем, які шлях выбраць у дарослым жыцці.
Увогуле, разлічваю на сур’ёзную і змястоўную размову на пятым Усебеларускім народным сходзе. Упэўнена, што на такім прадстаўнічым форуме дэлегатам удасца абмеркаваць як пытанні далейшага развіцця сістэмы адукацыі, так і іншыя напрамкі, якія зададуць рытм рабоце эканомікі і ўсяго народна-гаспадарчага комплексу на будучую пяцігодку.

Поделиться: