Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 июня

Ёсць стымул працаваць добра

У ААТ “Бялынічы” актыўнымі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка травяных кармоў для буйной рагатай жывёлы. На полі паблізу вёскі Вялікі Кудзін карэспандэнт “Зары над Друццю” застала за працай адзін з корманарыхтоўчых атрадаў гэтай гаспадаркі.
Героя “зялёнага жніва” аўтару гэтых радкоў падказала намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вольга САЧЫЛОВІЧ. У мінулым годзе механізатар ААТ “Бялынічы” Дзмітрый КІРЫЛЕНКА заняў першае месца ў раённым спаборніцтве на падборцы і здрабненні зялёнай масы. Да гэтага ж імкнецца і сёлета.
— У гаспадарцы я шчырую ўжо 13 гадоў. Справу сваю люблю, паважаю калег, — кажа механізатар. — На мой погляд, толькі мэтанакіраваная, зладжаная і адказная праца кожнага ў звяне дазваляе выконваць і перавыконваць даведзеныя заданні па нарыхтоўцы кармоў.
Да плённай працы заахвочвае і гаспадарка. Арганізавана працоўнае спаборніцтва, па ўмовах якога звенні па закладцы сянажных і сіласных траншэй могуць атрымаць грашовыя прэміі да 4 720 000 рублёў.

Анастасія МАКЕЕВА.
Фота аўтара

Поделиться: