Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 июня

Народна-масавае гулянне з выпадку Святой Троіцы – адбылося ў нядзелю ў вёсцы Карытніца

На адмысловай пляцоўцы насупраць магазіна, абкружанай дрэўцамі маладых бяроз і ўпрыгожанай палявымі кветкамі і ручнікамі, сабралася каля сотні мясцовых, а таксама жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў.



Госці свята актыўна прымалі ўдзел у гульнях, абрадзе кумлення, варажбе на лёс, пячэнні традыцыйнага троіцкага пачастунку — яечні, вадзілі карагоды, слухалі і самі спявалі абрадавыя песні. А святочную праграму для іх ладзілі ўдзельнікі вакальнага ансамбля “Рэчанька” Машчаніцкага сельскага клуба пад кіраўніцтвам Святланы БУЙМІСТРАВАЙ.
У падрыхтоўцы сцэнічнай пляцоўкі дапамаглі работнікі Асавецкага лясніцтва, а спонсарам свята выступіла кіраўніцтва ААТ “Новая Друць”.



— Вялікі дзякуй артыстам за падораныя эмоцыі і доб­ры настрой, — падзялілася ўражаннямі магіляўчанка Валянціна ГЕМСКАЯ. — Прыемна было ўдзельнічаць у конкурсах, гульнях і абрадах, тым самым далучыўшыся да традыцый нашых продкаў.
— Вельмі прыгожа і весела! Старыя сёння памадзелі! — радавалася святу жыхарка Карытніцы Раіса БУРАЯ. — Хацелася, каб не забываліся на аддаленыя вёскі і часцей праводзілі ў нас падобныя святы.






­

Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.
Поделиться: