Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 июля

Поўным ходам у 25 установах адукацыі раёна працягваецца падрыхтоўка да навучальнага года

Калі летнія канікулы – гэта бесклапотная пара для школьнікаў, то тым, хто стварае належныя ўмовы навучальнага працэсу дзяцей, не да адпачынку. Поўным ходам у 25 установах адукацыі раёна працягваецца падрыхтоўка да навучальнага года.
Справа гэта сапраўды працаёмкая. Яна ўключае ў сябе рамонты будынкаў, спартыўных і гульнёвых пляцовак, касметычныя рамонты кабінетаў, калідораў, майстэрняў, сталовых, добраўпарадкаванне тэрыторыі і шмат якія іншыя мерапрыемствы.
Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны МЯКШЫНОЙ, работы выконваюцца своечасова, апошнія з іх будуць завершаны 26 ліпеня, пасля чаго раённая камісія ажыццявіць прыёмку ўсіх устаноў.
— На падрыхтоўку і рамонт у гэтым годзе выдаткавана больш за 41 000 руб. (410 мільёнаў), з якіх звыш паловы складаюць сродкі спонсарскай і шэфскай дапамогі, — паведаміла Таццяна Уладзіміраўна. — Адна з найбольш значных сёлетніх “абновак” – з’яўленне ў дзіцячым садзе №5 новай групы. Гэта дазволіць дадаткова прыняць каля 20 выхаванцаў, а таксама створыць 4 працоўныя месцы для выхавальнікаў і іх памочнікаў. На будаўнічыя работы выдаткавана звыш 7 000 рублёў (70 мільёнаў).
Немалую частку падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года займаюць супрацьпажарныя мерапрыемствы. Дарэчы, г­этыя работы ўжо поўнасцю завершаны. У Цяхцінскім і Эсьмонскім ВПК ДС СШ, Старасельскім ВПК ДС ПШ, а таксама ў яслях-садзе №16 аг. Ланькаў усталяваны рэтранслятары сістэмы маніторынгу “Маланка”. Праведзена перазарадка 46 вогнетушыцеляў, набыты 26 самаратавальнікаў. У Кудзінскай БШ, Вішоўскай і Запольскай СШ праведзена вогнеахоўная апрацоўка драўляных элементаў дахавага пакрыцця.
Актыўна рыхтуюцца ўстановы адукацыі і да новага ацяпляльнага сезона. Забяспечаны неабходны запас паліва, праведзена прамыўка і гідраўлічныя іспыты сістэм ацяплення ў дзіцячым садзе аг. Ланькаў, а таксама Галоўчынскай і СШ № 2 райцэнтра.
У апошнюю школу аўтар гэтых радкоў завітала, каб на ўласныя вочы пабачыць, як тут рыхтуюцца да чарговага навучальнага года. Па словах дырэктара Уладзіміра КОТАВА, работы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы кожны год стараюцца праводзіць паступова, на працягу ўсяго навучальнага перыяду. Гэта і фінансава прасцей, і фізічна лягчэй для работнікаў. Сёлета на тэрыторыі школы з’явілася заасфальтаваная дарожка, што злучае яе са шматкватэрным домам побач, новая драўляная абшыўка сцен спартыўнай залы, абноўлены фасад майстэрні, цокаль будынка ўстановы… А на ўваходзе ў яе размясціўся банер, дзе тэматычныя малюнкі будуць змяняцца ў залежнасці ад часу года ці значнага свята (на здымку). Вялікую дапамогу па набыцці матэрыялаў, а таксама грашовымі сродкамі аказалі падшэфныя арганізацыі – ПМК № 241 і лясгас. І вучні не засталіся ў баку непасрэдна ад правядзення рамонтных работ. У рамках праекта другаснай занятасці падлеткаў яны займаліся пафарбоўкай будынкаў і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Стымулам для якаснай працы школьнікаў з’яўляюцца даволі дастойныя грашовыя заахвочванні за адпрацаваны час.


­


Вольга НАБОКАВА.­
Фота аўтара. ­­
­ Поделиться: