Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 июля

Акруговая камісія разгледзела…

На пасяджэннях акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання разгледжаны шэраг актуальных пытанняў.
У прыватнасці, зацверджаны план работы камісіі, камісія таксама ўзгадніла ўтварэнне ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў і Ленінскага раёна Магілёва, устанавіўшы іх адзіную нумарацыю.
Такім чынам, на тэрыторыі Бялыніцкага раёна дзейнічаюць 18 участкаў для галасавання, на тэрыторыі Круглянскага – 19, на тэрыторыі Ленінскага раёна Магілёва – 5, на тэрыторыі Магілёўскага раёна – 2, на тэрыторыі Шклоўскага раёна – 32.
Акруговая камісія зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90:

 

ініцыятыўная група №1 Шымбалёва Пятра Васільевіча, 1971 года нараджэння, індывідуальнага прадпрымальніка;

ініцыятыўная група №2 Гобарава Дзмітрыя Дзмітрыевіча, 1962 года нараджэння, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці;

ініцыятыўная група №3 Лістападава Алега Іванавіча, 1970 года нараджэння, вядзе асабістую падсобную гаспадарку;

ініцыятыўная група №4 Балдышэўскай Таццяны Іванаўны, 1963 года нараджэння, дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. п. Бялынічы імя М. І. Пашкоўскага”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

­ Поделиться: