Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 августа

У ваш гонар, будаўнікі!

Ушанаванне работнікаў ПМК-241 адбылося ў пятніцу ў канцэртнай зале раённага Цэнтра культуры.
 Павіншаваць будаўнікоў напярэдадні іх прафесійнага свята завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу V склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Аляксандр АГЕЕЎ, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, старшыні райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, і райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана ПАТАПЧЫК і Станіслаў БУРКО.


Кіраўнік раёна Мікалай Кадаценка пажадаў будаўнікам рабіць ухіл, у першую чаргу, на якасць прадукцыі і ўтрымліваць занятыя пазіцыі. Ганаровую грамату аблвыканкама і грашовую прэмію ён уручыў брыгадзіру цесляроў Віктару СІДАРОВІЧУ, Ганаровую грамату камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканк­ама і прэмію – брыгадзіру муляроў Дзянісу ПАЛЯТАЕВУ. Падзячныя лісты райвыканкама і прэміі атрымалі плітачнік-абліцоўшчык Аляксандр ГАЛЕНДУХІН, слесар-рамонтнік Андрэй БАРЫСЁНАК і галоўны бухгалтар Ганна СМАРГОВІЧ.
 Па выніках штоквартальных спаборніцтваў сярод прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму “Магілёўаблсельбуд”, калектыў ПМК-241 заняў 2 месца. Ганаровую грамату дырэктару Уладзіміру РАМАНЕНКУ ўручыў прадстаўнік ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” Анатоль КАПАНЦОЎ.

­

Ганаровыя граматы прадпрыемства атрымалі таксама намеснік дырэктара ПМК па транспарце Ігар КАЗАКОЎ, муляр Дзяніс ГОЛАСАЎ і станочнік Аляксандр АЛЬШЭЎСКІ.
Каштоўныя падарункі ад абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” старшыня яе Раіса Лычкоўская ўручыла эканамісту Ларысе ГУСАНКОВАЙ і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяне ЛІСОЎСКАЙ.
 Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй адзначаны слесар-рамонтнік Сяргей ВАРАБ’ЁЎ, а Ганаровай граматай абласнога галіновага прафкама і прэміяй – зваршчык Уладзімір ПАДОЛЬСКІ.
У штогадовым спаборніцтве сярод работнікаў ПМК-241 на званне “Лепшы па прафесіі” пераможцамі прызнаны: муляр Віктар ВЯРГЕЙЧЫК, мантажнік Аляксандр ІГНАТОВІЧ, цясляр Віталь АРЛОЎСКІ, станочнік Сяргей ГАЛАНАЎ, плітачнік-абліцоўшчык Дзмітрый ЦЫРКУНОЎ, слесар-рамонтнік Міхаіл ПАЦЕШКІН, маляр-штукатур Наталля КЛІМЯНКОВА, слесар-сантэхнік Аляксандр ШАНТАРОЎ, электрагазазваршчык Дзмітрый ЮШКЕВІЧ, вальшчык леса Сяргей СКУСАЎ і шмат іншых.
За высокія дасягненні па выніках работы за мінулы год на мерапрыемстве былі адзначаны і лепшыя брыгады. Сярод іх брыгады Васіля і Леаніда АРЛОЎСКІХ, Дзяніса Палятаева, Віталя ХІТРЫКАВА, Уладзіміра ФІЛІПАВА, Віктара Сідаровіча, Аляксандра СІМАКОВІЧА, Сяргея КРАЎЧАНКІ, Рыгора БАРЫСЁНКА, Наталлі Клімянковай, Алены САПУНОВАЙ, Віктара ТКАЧЭНКІ, Уладзіміра МАКАРСКАГА, Аляксандра БІРУКОВА, Дзмітрыя Цыркунова.
І гэта далёка не поўны пералік лепшых работнікаў ПМК-241, якія за добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў атрымалі на свяце заслужаныя ўзнагароды.
Добры настрой сваімі запальнымі выступленнямі ім дарылі лепшыя салісты і калектывы РЦК і школы мастацтваў. Нечаканым сюрпрызам і цвіком праграмы стаў канцэрт зорак беларускай эстрады – групы “Топлес”
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.
Поделиться: