Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

18 августа

Славім рукі, што хлебам пахнуць

Лік “тысячнікаў” СВК “Калгас “Радзіма” наблізіўся да двух дзясяткаў чалавек.
Учора адбылося ўшанаванне чарговых сямнаццаці “тысячнікаў”. Двухтысячны рубеж па намалоце збожжа пераадолелі экіпажы “Нью Холандаў” у складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА, Юрыя ЗАЙЦАВА і Мікалая АКІМАВА. Па тысячы і больш тон збожжа новага ўраджаю намалацілі яшчэ сем экіпажаў у складзе Аляксандра МІТКЕВІЧА і Уладзіміра СТАРАВОЙТАВА, Ігара ШЧОЛУХАВА і Васіля ЛЯНЬКОВА, Мікалая КУЛЯШОВА і Віталя ФРАЛОВА, Яўгена ЛЮЦІКАВА і Канстанціна САЛАДУХІ, Аляксандра КУРАНЦОВА і Андрэя НОВІКАВА, Леаніда ГАЎРЫЛЕНКІ і Віталя Гаўрыленкі, Яўгена ШАЛКОЎСКАГА і Віктара БЯЛОВА.
Першым сярод вадзіцеляў гаспадаркі тысячу тон збожжа даставіў ад камбайнаў Міхаіл КАНЦАВЫ.
Заслужаныя ўзнагароды – дыпломы райвыканкама, падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі і прэміі праўлення СВК “Калгас “Радзіма” ўручылі “тысячнікам” кіраўнік раёна Мікалай КАДАЦЕНКА, старшыня райкама прафсаюза Станіслаў БУРКО і Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, старшыня сельгаспрадпрыемства. Для перадавікоў уборачных работ дадзены невялічкі канцэрт, які падрыхтавалі работнікі РЦК.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

Поделиться: