Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 августа

Ведаюць цану кожнага коласа

Хлебаробы ААТ “Падзевічы” паспяхова пераадолелі экватар уборачнай.
 Перад адміністрацыйным будынкам гаспадаркі ў вёсцы Заполле горда лунае сцяг у гонар лідараў: камбайнера Ільі ВАЗІЛО, які намалаціў больш за 540 тон зерня, і вадзіцеля Уладзіміра СУХАВЕРХА. На аўтамабілі МАЗ у сёлетнім сезоне ўборкі ён перавёз 1066 тон збожжа.
 Самі ж руплівыя працаўнікі былі занятыя на ўборцы аўса каля вёскі Бахані.



— Азімыя збожжавыя мы ўжо ўбралі, а зараз прыступілі да жніва аўса і ячменю, — гаворыць в.а. дырэктара ААТ “Падзевічы” Віталь САЛАВЕЙ.
– Усе нашы хлебаробы вопытныя і адказныя работнікі, у цеснай звязцы працуюць не першы год. Сапраўды, яны ведаюць цану кожнаму коласу. Ілья Вазіло, напрыклад, 16-ты год шчыруе камбайнерам і некалькі сезонаў запар з’яўляецца лідарам уборачных работ.
Для вадзіцеля Уладзіміра Сухаверха сёлетняе жніво дзясятае па ліку. Доўгі час ён жыў ва Украіне, але некалькі гадоў назад вярнуўся з сям’ёй у бацькоўскую хату, што ў вёсцы Заполле.
— Не цураюся любой работы, — гаворыць Уладзімір Аляксандравіч. – Падчас жніва даводзіцца працаваць з раніцы да позняга вечара. Цяжкавата, але спраўляюся. Сялянская загартоўка дапамагае!


­

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.­
Поделиться: