Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 августа

Давер запатрабоўвае яшчэ большай адказнасці

У паўсядзённым жыцці кожны з нас сустракаецца з мноствам праблем – дробязных і маштабных, асабістых і агульных для пэўнай часткі людзей. Праблемы заўсёды былі, ёсць і будуць, бо само жыццё не стаіць на месцы. Але побач з намі знаходзяцца і тыя, хто дапамагае вырашаць пытанні нашага жыццезабеспячэння: мясцовая ўлада, дэпутаты, старасты паселішчаў, работнікі сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый, гаспадарак, устаноў.
 У мінулую сераду ў актавай зале Ланькаўскага СЦКіВЧ прайшоў чарговы рэгіянальны сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, у якім паўдзельнічалі таксама старшыні сельвыканкамаў, старасты вёсак, кіраўнікі шэрагу раённых служб. Адна з асноўных тэм рэгіянальнага сходу прысвячалася аналізу вопыту ўзаемадзеяння па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва.
-У кожнага з нас, — у сваім звароце да прысутных падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр АСІПЁНАК, — павінна пастаянна прысутнічаць жаданне дапамагчы чалавеку, а яго давер запатрабоўвае яшчэ большай адказнасці. Каб ажыццявіць свае задачы, нам неабходна быць мабільнымі і сучаснымі, аператыўна і дзейсна рэагаваць на надзённыя патрэбы жыхароў сваёй тэрыторыі, садзейнічаць іх сацыяльнай актыўнасці.
У кожнай галіны ўлады ёсць свая спецыфіка працы. Місія мясцовых Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання заключаецца ў тым, каб, з аднаго боку, прадстаўляць інтарэсы народа ва ўладзе, а з другога – інтарэсы дзяржаўнай улады ў народзе. Кажучы аб працы сельскіх Саветаў, заўважым, што яны займаюцца пытаннямі сацыяльна-эканамічнага развіцця сваіх тэрыторый, падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, праводзяць работу па прафілактыцы пажараў, злачынстваў і правапарушэнняў, вырашаюць пытанні добраўпарадкавання. Значную ролю ў рабоце сальсаветаў выконваць старасты паселішчаў, многія з якіх займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, валодаюць становішчам у вёсцы, падтрымліваюць цесную аператыўную сувязь з сельвыканкамамі, праваахоўнымі органамі, сацыяльнымі службамі, з’яўляюцца надзейнай апорай мясцовай улады,што дазваляе як мага хутчэй вырашыць узніклыя праблемы .
Далей Аляксандр Асіпёнак спыніўся на праблемных момантах практычнай дзейнасці ўзаемадзеяння па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. У сферы добраўпарадкавання і падрымкі чысціні ў паселішчах, на прыдомавых тэрыторыях і ў месцах агульнага выкарыстання – гэта яшчэ вельмі жывучы стэрэатып многіх, што нехта прыдзе і зробіць за цябе. Такую пазіцыю неабходна пераламіць
у гэтым накірунку ніхто за некага рабіць не абавязаны. Толькі, напрыклад, гаспадар сядзібы адказны за парадак і санітарны стан на ёй.
Старшыня райсавета дэпутатаў прывёў прыклад, калі ў аграгарадку Вішоў гаспадар аднаго з домаўладанняў не толькі падтрымлівае ўзорны парадак, але і зрабіў адмысловую скрыню для смецця, з якой тое забірае ў адпаведнасці з заключаным дагаворам адпаведная жылкамунгасаўская брыгада. Прыклады падобных гаспадарскіх адносінаў ёсць і ў іншых сельсаветах. У тым ліку і па рамонце калодзежаў, навядзенні агульнага санітарнага парадку ў вёсках. Але, на жаль, сустракаюцца і адваротныя выпадкі, калі мясцовыя жыхары выступаюць толькі ў ролі пабочных сузіральнікаў ды скаржнікаў, нават калі не маюць рацыі, сігналізатараў ва ўсе інстанцыі. А самі і палец аб палец не жадаюць ударыць, каб вырашыць нават уласную нейкую праблему. Такі стэрэатып неабходна зламіць, у тым ліку і праз актыўнае інфармаванне насельніцтва, штодзённыя гутаркі з ім. А для выканання гэтай задачы ёсць значная сіла, якая налічвае 35 дэпутатаў райсавета і 81 – сельскіх, 107 – старастаў. У вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва трэба дзейнічаць ва ўнісон, каб аніводная праблема не пакідалася без увагі і вырашалася на месцы.
 З інфармацыямі па сваіх накірунках дзейнасці перад удзельнікамі рэгіянальнага сходу таксама выступілі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, начальнік РАУС Сяргей КРАСНОЎ, начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.
Удзельнікі рэгіянальнага сходу, падзяліўшыся не толькі здабыткамі, станоўчым вопытам, але і цяжка вырашальнымі праблемамі, паразумеліся ў тым, што ўсе яны ўяўляюць сабой цэласнае звяно, у якім сканцэнтравана жыццёва важнае кола пытанняў. Органы грамадскага самакіравання як надзейная апора выканаўчай улады павінны разам з ёй працаваць дзеля адзінай мэты – павышэння якасці жыцця.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Поделиться: