Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 августа

Адзначылі за руплівую працу

Жніво ў раёне ўпэўнена набліжаецца да завяршэння. У кожнай гаспадарцы вызначыліся свае лідары. Імі ганарацца, адзначаюць іх за старанную працу і ставяць у прыклад іншым.
 Так, у сераду былі ўганараваны перадавікі ААТ “Новая Друць”.Тысячную мяжу па намалоце збожжа пераадолелі экіпажы зернеўборачных камбайнаў у складзе Сяргея і Аляксандра ПЛЕХАВЫХ, Міхаіла СМАЛЯКОВА і Уладзіслава КРАЎЧАНКІ, Яўгена ЗАЛАТУХІНА і Мікалая ФІЛІПЕНКІ, Сяргея СТРАЛЬЦОВА і Юрыя ФЕДАРЭНКІ, Анатоля ІГНАТОВІЧА і Івана ПАЎЛЮЧЭНКІ.
 Больш за тысячу тон збожжа новага ўраджаю адвезлі ад камбайнаў вадзіцелі Міхаіл КАДАЦЕНКА і Аляксандр МУРЗІН, а вадзіцельСяргей ЧЫЖАКОЎ перасягнуў рубеж у дзве тысячы тон.
 Павіншаваліз важкімі працоўнымі дасягненняміруплівых цяхцінскіх хлебаробаў і ўручылі ім дыпломы райвыканкама, падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК, ганаровыя граматы дырэкцыі і прафкама ААТ “Новая Друць”, а таксама грашовыя прэміі кіраўнік раёна Мікалай КАДАЦЕНКА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў БУРКО і дырэктар таварыства Анатоль ДРАЗДОЎ.
 Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК уручыла Падзячны ліст абласнога аб’яднання прафсаюзаў вадзіцелю Дзмітрыю ПЛЕХАВУ, які за час сёлятняга жніва перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа.
 Работнікі РЦК парадавалі перадавікоў невялікім святочным канцэртам.
 На наступны дзень ганаровую місію – павіншаваць першага “тысячніка” ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”і ўручыць яму дыплом райвыканкама і грашовую прэмію – выканалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА і намеснік дырэктара таварыствапа ідэалагічнай рабоце Вольга НІКАЛАЕНКА.Вадзіцель Мікалай КАНАКОРАЎ на працягу 30 гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы. Ды не проста працуе, а штогод дабіваецца высокіх паказчыкаў. Вось і сёлета падчас жніва ён перавёз на сваім МАЗе больш за тысячу тон зерня.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Поделиться: