Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 сентября

Адбыўся другі этап агляду-конкурсу “Лепшы клубны работнік”

Свае творчыя магчымасці на сцэне РЦК прадэманстравалі 8 працаўнікоў сельскіх устаноў культуры.
– Гэта мерапрыемства ў рамках вучобы кадраў праводзілася ўпершыню, – патлумачыла вядучы метадыст РЦК Тамара ПАДЫМАКА. – Удзельнікі павінны былі паказаць не вынік працы ўсяго калектыву, а менавіта свае творчыя здольнасці.
Конкурс складаўся з двух этапаў. На першым канкурсанты распрацоўвалі і афармлялі матэрыялы па адным з напрамкаў дзейнасці сваёй клубнай установы з відэа, фота і сцэнарыямі.
Другі этап, які праходзіў на сцэне РЦК, уключаў у сябе тры конкурсныя заданні: візітная картка, дэманстрацыя прамоўніцкага майстэрства і творчых здольнасцей.
Па выніках конкурсу першае месца заняла дырэктар Вішоўскага СЦКіВЧ Алена ХАРТАВА, другое – дырэктар Лебядзянкаўскага СДК Алеся КОРШУНАВА, трэцяе – мастацкі кіраўнік Кудзінскага СДК Ганна ГАЛУБЦОВА. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі дырэкцыі цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Тамара Падымака адзначыла, што Алена Хартава на сённяшні дзень з’яўляецца лепшым працаўніком у клубнай сістэме раёна, а мерапрыемствы ў Вішоўскім СЦКіВЧ заўсёды цікавыя і праводзяцца на высокім узроўні.
Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться: