Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 сентября

“Цягнік клопату”: Каліноўка, Асавец і Прыбар

У фармаце жывога і зацікаўленага дыялогу прайшлі сустрэчы арганізатараў сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” з жыхарамі вёсак Каліноўка, Асавец і Прыбар.

Найбольшая колькасць вяскоўцаў сабралася на размову каля сельмага ў Асаўцы. У іх, як, дарэчы, і ў жыхароў іншых населеных пунктаў на маршруце, назіраўся пазітыўны настрой.

– Няма дужа на што скардзіцца, – адразу ж загаманілі асаўчане. – Магазін у нас працуе, асартымент у ім добры: ёсць усё неабходнае. Дый яшчэ аўталаўка праз вёску курсіруе. Паштовым і медыцынскім абслугоўваннем мы таксама забяспечаны.

Высветлілася, што і іншыя паслугі прадастаўляюцца вяскоўцам своечасова і па графіку, перабояў з іх аказаннем не ўзнікае. Адзінае, пра што папрасілі, гэта звярнуць увагу на водазабеспячэнне і дарогу.

– Добра было б праверыць якасць пітной вады ў калонках, – агучыў агульнае пажаданне стараста вёскі Асавец Сяргей ЛАХТАНАЎ. – Час ад часу з іх цячэ рудая вада, людзі скардзяцца. Акрамя таго, праз нашу вёску рухаецца сельскагаспадарчы і іншы транспарт, таму на дарозе пастаянна з’яўляюцца яміны, асабліва вясной і восенню.

Гэты, ужо сёмы па ліку, выезд “Цягніка клопату” стаў заключным. Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК пракаментаваў вынікі сацыяльна-інфармацыйнай акцыі:

– Праведзена 21 сустрэча з жыхарамі Бялыніччыны, прычым, асаблівая ўвага надавалася наведванню аддаленых і маланаселеных пунктаў раёна. У рабоце выязных груп удзельнічалі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РАНС, ЦРБ, РЦСАН, райспажыўтаварыства, раёна газазабеспячэння, РВПС, сельвыканкамаў. Таму людзі маглі, што называецца, з першых вуснаў пачуць адказы на хвалюючыя іх пытанні.

Ні адна з узнятых сельскімі жыхарамі тэм не засталася па-за ўвагай спецыялістаў раённых служб. На большасць сваіх пытанняў вяскоўцы атрымалі тлумачэнні адразу на месцы. Тыя ж праблемы, якія патрабавалі падрабязнага азнаямлення, былі ўзяты на кантроль. Па іх накіраваны 15 зваротаў у кампетэнтныя інстанцыі для разгляду і рэагавання. У выніку, 14 пытанняў станоўча вырашаны, 1 знаходзіцца на кантролі.

Трэба адзначыць, што асноўнымі тэмамі зваротаў жыхароў сельскіх населеных пунктаў у час правядзення акцыі з’яўляліся стан дарог, забеспячэнне газам у балонах і тарыфы на газ для асобных катэгорый грамадзян, ачыстка калодзежаў і якасць пітной вады, абрэзка дрэў, якасць гандлёвага абслугоўвання і іншыя.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК
Поделиться: