Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 сентября

Магілёўшчына назвала сваіх сенатараў

І хоць у Беларусі выбарчыя ўчасткі закрыліся ва ўстаноўлены час 11 верасня, але парламенцкая кампанія на гэтым не скончылася. Справа ў тым, што Нацыянальны сход нашай краіны – гэта двухпалатны парламент, і апроч выбрання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, неабходна выбраць і сенатараў – членаў Савета Рэспублікі.
Нагадаем, што ў склад Савета Рэспублікі ўваходзяць 64 сенатары. Працэдура іх выбрання мае свае асаблівасці: мясцовыя саветы дэпутатаў і Мінскі гарадскі выбіраюць 56 членаў Савета Рэспублікі, ці па восем ад кожнай вобласці і сталіцы, яшчэ восем прызначае Прэзідэнт.
Сумеснае пасяджэнне дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прайшло 13 верасня ў Палацы культуры вобласці. На разгляд ўдзельнікаў пася-джэння былі прапанаваныя восем кандыдатур сенатараў, якія ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам былі вылучаныя на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў гарадскіх і раённых саветаў дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтатаў.
Нагадаем, што рашэннем сумесных пасяджэнняў прэзідыумаў Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага раённых саветаў дэпутатаў 27-га склікання і адпаведных выканаўчых камітэтаў кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання быў вылучаны дырэктр ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ.
Восем кандыдатаў у сенатары ад Магілёўскай вобласці вы-клалі свае праграмы, каротка расказалі біяграфіі.
Адзначым, што Анатоль Драздоў нарадзіўся ў 1976 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замачулле, з адзнакамі ў атэстаце і дыпломе скончыў Запольскую СШ і БДСГА. Працоўную дзейнасць пачаў у саўгасе “Падзевічы” на пасадах вядучага, галоўнага інжынера. У 26-гадовым узросце ўзначаліў ААТ “Падзевічы” і на гэтай пасадзе адпрацаваў 15 гадоў. З сакавіка 2016 года прызначаны дырэктарам ААТ “Новая Друць”. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці пражыў 39 гадоў.
Анатоль Уладзіміравіч – чалавек з актыўнай грамадзян-скай і жыццёвай пазіцыямі, з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, узначальвае дэпутацкую камісію па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.
У сваім праграмным выступленні перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння Анатоль Драздоў спыніўся на асобных момантах эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу, выказаў уласнае бачанне шляхоў стварэння інавацыйнай эфектыўнай эканомікі, якая стане асновай далейшага росту дабрабыту грамадзян, звярнуў увагу на неабходнасць стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў, у тым ліку і ў галіне АПК.
Пасля абмеркавання адбылася працэдура тайнага галасавання, у выніку якога ўсе восем прэтэндэнтаў на сенатарскія пасады ад Магілёўскай вобласці атрымалі дэпутацкую пад-трымку. Удзел у галасаванні прынялі 449 дэпутатаў, што складае больш за 55 працэнтаў ад усяго дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны.
Членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці выбраны: Ірына АКУЛОВІЧ, дырэктар тэлера-дыёкампаніі «Магілёў»; Мікалай АЛДАНАЎ, дырэктар Магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Анатоль ДРАЗДОЎ, дырэктар ААТ «Новая Друць»; Барыс КАВАЛЕЎСКІ, генеральны дырэктар ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»; Канстанцін ПУЦІЛА, гендырэктар РУП «Магілёўэнерга»; Ірына ПЯТРОВА, галоўны ўрач Глускай цэнтральнай райбальніцы; Ірына СТАРАВОЙТАВА, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі; Уладзімір ПАНЦЮХОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Як бачна, выбраныя сенатары прадстаўляюць усе асноўныя сферы жыццядзейнасці – кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі сацыяльнай сферы і іншых галін народнагаспадарчага комплексу, і яны з’яўляюцца тымі людзьмі, якія ўласнай працай і дасягненнямі заслужылі высокі аўтарытэт і павагу ў грамадстве, вядомыя далёка за межамі Прыдняпроўскага краю.
З выбраннем іх сардэчна павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ і пажадаў новавыбраным сенатарам апраўдаць давер землякоў, стаць надзейнымі партнёрамі ўлады па вырашэнні задач, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць, што сенатары выдатна прыменяць свой высокі прафесійны вопыт, багаты жыццёвы досвед у заканадаўчай дзейнасці, што толькі пасадзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна і роднай краіны.
Дакументы аб выніках выбараў прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў накіроўвае ў Цэнтрвыбаркам Беларусі. Вынікі выбараў ЦВК падвядзе не пазней за 30 верасня і да гэтага часу пройдзе працэдура рэгістрацыі вы-браных членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
У ПРАЦЯГ ТЭМЫ
Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся
Упершыню ў новай гісторыі нашай краіны членам Савета Рэспублікі выбраны карэнны жыхар Бялыніччыны Анатоль Драздоў.
Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся ў сям’і простых вясковых працаўнікоў, патомных хлебаробаў. Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў роднай вёсцы Замачулле. Пасля паспяховай вучобы ў Запольскай сярэдняй школе ён становіцца студэнтам БДСГА, якую скончыў з чырвоным дыпломам. І лёсу зноў трэба было распарадзіцца так, каб малады спецыяліст вярнуўся на малую Радзіму, дзе пачаў працаваць на інжынерскай пасадзе ў тадышнім саўгасе “Падзевічы”. Адслужыўшы тэрміновую ў Беларускім войску, вяртаецца ў родную гаспадарку, калектыў якой неўзабаве і ўзначаліў. Тут варта сказаць, што землі саўгаса маюць нізкую прадуктыўнасць, палеткі моцна параскіданыя і малаконтурныя, што, вядома, спараджае і пэўныя фінансава-эканамічныя цяжкасці.
З цягам часу, накапіўшы ўласны вопыт, грунтоўна вывучыўшы напрацоўкі і дасягненні лепшых гаспадарак раёна, вобласці, краіны, малады кіраўнік здолеў-такі вывесці “Падзевічы” на стабільнае функцыянаванне, выкананне ўсіх даведзеных заданняў вытворчага, сацыяльна-эканамічнага развіцця. Анатоль Драздоў планамерна праводзіў сістэмную працу па ўкараненні сучасных тэхналогій, шукаў новыя шляхі вытворчай дзейнасці. Напрыклад, рабочыя гаспадаркі займаліся нарыхтоўкай дроў, піламатэрыялаў і нават бярозавага соку. Ім – зарплата, прыбытак і ААТ “Падзевічы”.
Выдатна разбіраючыся ў сельскагаспадарчай вытворчасці, валодаючы дасканала ўсімі пытаннямі сельскага жыцця, працуючы на перспектыву, Анатоль Уладзіміравіч у хуткасці заваяваў аўтарытэт пісьменнага, думаючага і дальнабачнага кіраўніка. Таму зусім не выпадкова яму неаднаразова прапаноўваліся магчымасці кар’ернага росту за межамі раёна, на што Анатоль Драздоў заўсёды даваў толькі адмоўны адказ.
Здарылася так, што ў суседняе ААТ “Новая Друць” спатрэбіўся кіраўнік. Па прапанове кіраўніцтва раёна на гэту пасаду ў сакавіку 2016 года і быў прызначаны Анатоль Уладзіміравіч.
ААТ “Новая Друць” – гаспадарка многапрофільная: апроч традыцыйных відаў жывёлагадоўлі і раслінаводства, тут развіваецца садоўніцтва, дрэва- апрацоўка, дабываецца і разліваецца ў поліэтыленавыя бутэлькі мінеральная і пітная вада, вырабляецца крухмал…
Таварыства валодае больш, чым 27 працэнтамі сельгасугоддзяў і 26 працэнтамі ворыўных земляў раёна. А гэта па плошчы адпаведна ў 4,2 і 4,9 раза больш, чым у ААТ “Падзевічы”.
Да слова сказаць, чакаецца, што ў самы бліжэйшы час будзе прынята канчатковае рашэнне аб далучэнні ААТ “Падзевічы” да ААТ “Новая Друць”. Значыць, клопатаў у дырэктара аб’яднанага таварыства і сенатара Анатоля Драздова павялічыцца. Але ўся папярэдняя яго праца не дае падстаў да сумненняў: ён паспяхова справіцца з усімі цяжкасцямі і выклікамі свайго часу.

Васіль ЦЫРКУНОЎ,краязнаўца.
Фота з інтэрнэт-рэсурсу Магілёўскага аблвыканкама.
Поделиться: