Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 сентября

Навасёлкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт у мінулую пятніцу адсвяткаваў наваселле

Разам з мясцовай школай, якая перастала функцыянаваць з 1 верасня ў выніку аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі раёна, давялося б перапыніць працу і медыцынскага пункта, у будынку якой ён размяшчаўся. Да бліжэйшай установы аховы здароўя, што ў Нежкаве, пры вострай неабходнасці за кароткі час не дабярэшся. А ў зоне абслугоўвання ФАПа – 350 чалавек з 9 населеных пунктаў, з якіх 33 дзеці і 147 працаздольных жыхароў. Іншымі словамі, пакідаць “жывы” ўчастак без ФАПа было недапушчальна. Але і пытанні пошуку новага памяшкання і фінансавых выдаткаў аказаліся складанымі.
Урэшце, кіраўніцтва райспажыўтаварыства выдзеліла плошчу ў будынку дзеючай гандлёвай кропкі, якая стала самым аптымальным варыянтам з існуючых для размяшчэння ФАПа. Фінансавае і пытанне правядзення будаўнічых работ дапамог вырашыць старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ.
Ужо праз лічаныя тыдні пасля прыняцця рашэння аб закрыцці ўстановы адукацыі ў частцы будынка магазіна пачаліся рамонтныя работы.
У глухіх сценах з’явіліся вокны, устаноўлены ўваходныя і дзверы ў кабінетах, у належны выгляд прыведзены сцены, пракладзены неабходныя электрычныя камунікацыі.
На плошчы ў 61 м2 размясціліся аглядны, працэдурна-прышчэпачны кабінеты, пакой для прыёму пацыентаў і фае.
Поделиться: