Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 октября

Урачыстае адкрыццё выставы Ларысы ЖУРАВОВІЧ “Некалькі слоў пра пастэль” адбылося на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Урачыстае адкрыццё выставы нашай зямлячкі, члена Беларускага саюза мастакоў Ларысы ЖУРАВОВІЧ “Некалькі слоў пра пастэль” адбылося на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
У эспазіцыі прадстаўлены аўтабіяграфічная серыя “Маё дзяцінства”, якая сваёй карычнева-вохрыстай гамай нагадвае старыя фотаздымкі, серыі “У маёй майстэрні”, што, па прызнанні мастачкі, раскрывае яе ўнутраны свет праз навакольныя прадметы, а таксама “Вясеннія дні”, якая выканана ў жывапіснай манеры і набліжаецца да любімай тэхнікі Ларысы Журавовіч – змешанай.
Азнаёміцца з карцінамі на мерапрыемства завіталі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ, генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Уладзімір ПРАКАПЦОЎ, старшыня Саюза мастакоў Рыгор СІТНІЦА, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый МАЛАШКА, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Усе яны павіншавалі Ларысу Віктараўну і пажадалі ёй далейшых творчых поспехаў.

Поделиться: