Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 октября

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года

Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам.
Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Пры гэтым прыцягненне часовага перапіснога персаналу плануецца на бязвыплатнай аснове з прадастаўленнем вызвалення ад работы або вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцт­ва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заработку (стыпендыі), выплаты пенсіі, дапамогі. Часоваму перапісному персаналу будзе таксама прадастаўляцца добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў.
Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб’ектыўных вынікаў.
­­БелТА­ Поделиться: