Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

31 октября

Сельскія вучні — лепшыя

Школьнікі малодшых класаў Вішоўскай СШ  паўдзельнічалі ў першым этапе спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “300 талентаў для каралевы” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Валянціны ЦЫБУЛЬСКАЙ.  
Спартыўна-масавае свята адбылося ў Магілёве. Юныя спартсмены Насця ЕЛІСЕЕВА, Аня ДЗЯМІДАВА, Даша КАЗАКОВА, Мікіта ЗАЙЦАЎ, Сцяпан КУЖАЛЬКОЎ, Цімафей КАЗАКОЎ спаборнічалі з прадстаўнікамі з усёй вобласці і дастойна абаранілі імя Бялыніцкага раёна. Таму напярэдадні восеньскіх канікулаў дзеці з гордасцю атрымалі на школьнай лінейцы сертыфікаты ўдзельнікаў і заслужаныя медалі.
Дарэчы, спартыўная акцыя “300 талентаў для каралевы” праводзіцца не ўпершыню. У гэтым годзе да яе далучыліся ўсе рэгіёны Беларусі. Ініцыятарам выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, якая мае на мэце раскрыць новыя таленты сярод тысяч маленькіх беларускіх школьнікаў.

Марына ПЛЕХАВА,
педагог-арганізатар Вішоўскай СШ
Поделиться: