Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 ноября

На прыёме ў дэпутата

28 кастрычніка ў памяшканні Машчаніцкага сельвыканкама прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ГОБАРАЎ.
Таксама ўдзел у прыёме прынялі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ, старшыня Машчаніцкага сельвыканкама Іна НАПРЭЕНКА, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля СІМАНАВА.
На прыём да Дзмітрыя Гобарава з асабістымі пытаннямі звярнуліся два чалавекі – жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца Сяргей ЛАПАЦЕНТАЎ і стараста вёскі Вольніца Юрый МІХАЙЛАЎ.
Тэмы, агучаныя грамадзянамі, датычыліся медыцын-скага абслугоўвання насельніцтва, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў.
Напрыклад, ветэран працы Сяргей Лапацентаў выказаў незадавальненне тым, што ў аграгарадку перастаў працаваць на пастаяннай аснове ў амбулаторыі ўрач агульнай практыкі. Як высветлілася, адкліканне ўрача ў Бялынічы было часовай вымушанай мерай, а з 1 лістапада Аляксандр КЛЕШЧАНОК зноў пастаянна вядзе прыём у Вялікай Машчаніцы.
Грамадзяне атрымалі тлумачэнні і на іншыя пытанні ад дэпутата і прысутных на прыёме службовых асоб.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться: