Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 ноября

Конкурс для сапраўдных мужчын

Пяцёра бялынічан праяўлялі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці на конкурсе прыгажосці і мужнасці “Містар Бялынічы-2016”, які прайшоў у мінулую суботу ў канцэртнай зале РЦК.
На працягу саперніцтва хлопцы спрабавалі незвычайна расказаць аб сабе і сваіх захапленнях, дэманстравалі інтэлектуальны патэнцыял, спявалі і танчылі, знаходзілі выйсце са складаных сітуацый. Ім таксама давялося ўвайсці ў вобразы вядомых артыстаў і нават жангліраваць курынымі яйкамі.
У выніку конкурсу самым актыўным названы сёлетні выпускнік СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага Станіслаў Скугараў, званне “Містар талент” прысвоена міліцыянеру аддзялення Дэпартамента аховы Ігару Кунічнікаву, які, дарэчы, прызнаны і “Містарам глядацкіх сімпатый”. “Містарам інтэлект” названы настаўнік фізічнай культуры СШ № 1 Віталь Каралёнак, а “Містарам рамантык” — участковы РАУС Антон Емяльянаў.
Мацвей Залясоўскі, былы вучань СШ №2, які зараз працуе ў адным з магілёўскіх аддзяленняў ДАІ, увасобіў у сябе ўсе гэтыя якасці разам і пакарыў сэрцы членаў журы сваім артыстызмам, тонкім пачуццём гумару і аптымізмам. Менавіта ён і ўдастоіўся галоўнага звання —“Містар Бялынічы”.
Дарэчы, у склад журы пад старшынствам дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сеткі раёна Святланы КАНДРАЦЬЕВАЙ увайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына БЯЛЯЎЦАВА, намеснік старшыні аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА, “Міс Бялынічы-2016” Аліна КОЗЫРАВА, лідар касметычнай кампаніі “Mary Kay” і спонсар мерапрыемства Анастасія САВІЦКАЯ.

Вольга НАБОКАВА
Фота аўтара.
Поделиться: