Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 ноября

Цемра — не сябар варты

­Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 24 па 30 кастрычніка на грамадзян былі складзены 28 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 23 – за знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, 2 – за лжывы выклік. Таксама за гэты час супрацоўнікі РАСК узбудзілі 4 крымінальныя справы, а работнікі АДАІ выявілі 87 парушэнняў правіл дарожнага руху. Затрыманы 1 нецвярозы кіроўца.
Вартаваў цемру. Мехдвор аднаго сельгаставарыства раёна няветліва сустрэў міліцыянераў, якія праводзілі начны рэйд. Вартаўнік быў цвярозы і знаходзіўся на сваім працоўным месцы, а вось святло на тэрыторыі адсутнічала.
Вандалізм. Нехта пашкодзіў дарожнае пакрыццё і штучныя няроўнасці (“ляжачыя паліцэйскія”) па вуліцы Савецкая ў Вялікай Машчаніцы. Праверку па дадзеным факце праводзяць супрацоўнікі АДАІ.
Трапны. 30 кастрычніка бялынічанка звярнулася ў райаддзел міліцыі з заявай аб тым, што невядомы разбіў акно яе дома. Праваахоўнікі праводзяць праверку.
Сышоў. Жыхарка Бялынічаў паведаміла ў аператыўную дзяжурную службу РАУС, што тры дні таму яе брат сышоў з дому і не вярнуўся. Міліцыянеры мужчыну знайшлі.
Не падманеш. Бялынічанін паскардзіўся праваахоўнікам, што наглядна знаёмы­я хлопцы пагражаюць яму расправай. У ходзе расследавання высветлілася – ніякіх пагроз і не было. За падман мужчына атрымаў адміністрацыйны пратакол.
Вольга ГОЛЬЦАВА.
Поделиться: